Кіраўнікі аблвыканкамаў правяраюць свае сілы ў агнявым рыхтаванні

photo

Пад Менскам праходзяць практычныя заняткі са старшынямі аблвыканкамаў і Менгарвыканкаму ў рамках збору па тэрытарыяльнай абароне.

У занятках, якія праходзяць на вайсковым стрэльбішчы 120-й асобнай механізаванай брыгады, таксама прымаюць удзел намеснікі абласных кіраўнікоў і ваенкомы.

Пакуль старшыні выканкамаў праверылі свае сілы ў стральбе з розных пісталетаў. Плануецца, што яны таксама будуць страляць з аўтамата Калашнікава, снайперскай вінтоўкі, ручнога супрацьтанкавага гранатамёта.

МЯ, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары