Кавярня «Каўка» для аматараў кавы і роднае мовы

video

На шумным праспекце беларускай сталіцы знаходзіцца ўтульнае месца, дзе можна схавацца ад шэрага дня. Дзверы кавярні «Каўка» адчыняюцца для аматараў кавы, а таксама аматараў беларускае мовы.

Назва «Каўка» не мае нічога супольнага з пісьменнікам Францам Кафкам. «Каўка» – гэта беларуская назва птушкі, якую называюць яшчэ «галкай». Усе надпісы ды меню ў кавярні аформленыя па-беларуску. Уладальнік кавярні Сяргей Мармыш просіць прабачэння, што пакуль не валодае дасканала беларускай мовай, але вучыць яе ды размаўляе па-беларуску са сваймі сябрамі.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары