На Балканах адкрылася чарговая кавярня «Пуцін»


На Балканах адкрываюць кавярні для фанаў расейскага прэзідэнта, а ў Кыргызстане расейскія дыпламаты хочуць зачыніць «Пуцін паб», бо там п’юць гарэлку.

У македонскім Скоп’і адкрылі кавярню «Пуцін», якая сустракае наведнікаў вялікімі партрэтамі кіраўніка Расеі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У пачатку жніўня кавярню «Пуцін» адкрылі ў Сербіі – у Новім Садзе. На дзень народзінаў расейскага лідара тут усіх ахвочых частавалі тортам у колеры расейскага трыкалора.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Цікава, што ў кіргізскай сталіцы Бішкеку адкрылі «Пуцін паб». Каб сюды патрапіць, трэба адказаць на пытанне «Якое самае любімае жаночае імя Пуціна?» (Аліна – заўв. «Белсату») Гасцей абслугоўваюць «ветлівыя людзі» у форме, якая нагадвае пра анексію Крыму. Але расейскі амбасадар Андрэй Круцько лічыць назву «Пуцін пабу» і абяцае яго зачыніць. На яго думку, «няправільна звязваць Уладзіміра Уладзіміравіча з піцейнай установай».

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў