Каспараў: Пуцін разглядае Беларусь як «непакорлівы сатэліт», але анексію рабіць не будзе

video

Расейскі апазіцыйны палітык Гары Каспараў мяркуе, што «пазбаўляцца ад дыктатуры» Беларусі і Расеі давядзецца разам.

https://www.youtube.com/watch?v=B1Z4HhHxIaU

Такое меркаванне палітык выказаў на «Форуме вольнай Расеі», што днямі адбыўся ў Вільні.

«Мне падаецца, што Пуцін разглядае Беларусь як «непакорны сатэліт», які дазваляе яму захоўваць пэўныя магчымасці манеўры на заходнім кірунку. Гэта нармальная сітуацыя паміж двума дыктатарамі. Проста Лукашэнка разумна разыгрывае сваю партыю, не даючы Пуціну магчымасці раз і назаўсёды вырашыць беларускую праблему. Такі баланс паміж дыктатарамі будзе захоўвацца», – заўважыў Гары Каспараў.

На ягоную думку, пакуль Расеяй кіруе Уладзімір Пуцін, Аляксандру Лукашэнку асабліва няма чаго баяцца.

«Я не думаю, што Пуцін усурʼёз будзе разглядаць варыянт анексіі Беларусі, таму што незразумела, які палітычны выйгрыш яму можа даць такая драматычная акцыя. Але таксама разлічваць на тое, што Лукашэнка кудысьці знікне, пакуль у Маскве Пуцін, таксама не выпадае. То бок у нейкім сэнсе лёсы Беларусі і Расеі ў гэтым пытанні звязаныя – пазбаўляцца ад дыктатуры давядзецца сумесна», – адзначыў Каспараў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары