Ігар Бокі заваяваў пяты залаты медаль


Агулам беларускі плывец мае ў сваёй скарбонцы ўжо шосты медаль (яшчэ адна – бронза) на Паралімпіядзе ў Рыа.

Агулам беларускі плывец мае ў сваёй скарбонцы ўжо шосты медаль (яшчэ адна – бронза) на Паралімпіядзе ў Рыа. Спартсмен перамог у фінале заплыву на 100 метраў вольным стылем у катэгорыі S13 (для спартсменаў з кепскім зрокам). Беларус пераадолеў дыстанцыю за 50,90 секунды.

Сёння Ігар Бокі можа перасягнуць свой медальны вынік Лондана-2012.

Чатыры гады таму беларус заваяваў пяць залатых медалёў і адзін сярэбраны. Ігар будзе выступаць яшчэ ў адной дысцыпліне – 100 метраў на спіне (катэгорыя S13).

Шлях да сёмай медалі наш суайчыннік пачне з папярэдняга заплыву, які стартуе а 16:39 па беларускім часе. Фінал пройдзе ў ноч з суботы на нядзелю і пачнецца а 00:58 (у яго трапяць 8 лепшых спартсменаў з двух папярэдніх заплываў).

ДР belsat.eu паводле pressball.by

Глядзі таксама
Каментары