Чацвёра паралімпійцаў прабеглі 1500 метраў хутчэй, чым чэмпіён Алімпіяды ў Рыа


Вынікі ўдзельнікаў Паралімпійскіх гульняў здзіўляюць.

У нядзелю Абдэлятыф Бака з Алжыру скончыў 1500-метровы фінальны забег у межах Паралімпіяды (катэгорыя T13) з вынікам 3 хвіліны і 48,29 секунды. Калі б ён бег у гэтым жа месцы (стадыён «Маракана» у Рыа), але ў жніўні, на Алімпійскіх гульнях, то стаў бы залатым прызёрам.

Чытайце таксама >>>> Бокій выйграў трэцяе золата ў Рыа

Для параўнання: алімпійскі чэмпіён Мэт’ю Цэнтравіц, які прадстаўляў ЗША, у межах Алімпіяды ў фінале прабег 1500 метраў за 3 хвіліны і 50 секундаў. Гэта горш, чым час, паказаны срэбраным прызёрам Паралімпійскіх гульняў Таміру Дэмісам з Эфіёпіі (3.48.49), бронзавым прызёрам Гэнры Кірўам з Кеніі (3.49.59), а таксама спартоўцам з Алжыру Фуадам Бакам, што прыйшоў на фініш чацвёртым (3.49.84).

НМ, belsat.eu, паводле huffingtonpost.com

Стужка навінаў