Грамадзянка Украіны спрабавала перасячы беларускую мяжу ў багажніку

Wideo

Жанчына спрабавала перавезці сваю маці ў багажніку праз беларуска-ўкраінскую мяжу, паведамляюць у Дзяржаўным памежным камітэце.

«Падчас дагляду іх аўтамабіля «Volkswagen» памежны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні выявіў «пасажыра», які яўна хацеў застацца незаўважаным. У багажніку, схаваўшыся пад кучай верхняй адзення, знаходзілася грамадзянка Украіны. Высветлілася, што яна была маці расейкі. У 60-гадовай жанчыны тэрмін дзеяння пашпарта мінуў яшчэ ў сакавіку 2015 года. Менавіта таму такім няхітрым спосабам з дапамогай дачкі і яе сужыцеля яна вырашыла «праскочыць» ўсе віды кантролю на мяжы», – паведамляюць памежнікі.

Праз мяжу ўсе трое не прапушчаны. У дачыненні да кіроўцы і грамадзянкі Украіны распачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Жанчына таксама будзе прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары