Горадня стане першым беларускім горадам, які замежнікі з ЕЗ змогуць наведаць без візы


Фота tio.by

Праз два месяцы замежныя турысты змогуць без афармлення беларускай візы наведаць Аўгустаўскі канал, прылеглыя да яго раёны Гарадзенскай вобласці і саму Горадню.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Нормы бязвізавага ўезду на гэтыя тэрыторыі змяшчаюцца ва Указе № 318 ад 23-га жніўня 2016 года.

Як пракаментавалі карэспандэнту Traveling.by ў Міністэрстве спорту і турызму, замежныя турысты змогуць без віз наведаць Горадню, Аўгустаўскі канал і прылеглыя да яго раёны пры пацверджанні ўезду з турыстычнымі мэтамі. Знаходзіцца без візы ў Горадні і на Аўгустаўскім канале, паводле Указу № 318, можна цягам пяці дзён.

Цяпер прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму ўдакладнаяюць нормы Палажэння аб бязвізавым уездзе, якое будзе перададзена для абмеркавання ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Указ № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў» пачне дзейнічаць праз два месяцы з моманту яго афіцыйнага апублікавання, гэта значыць 23 кастрычніка 2016 года.

Бязвізавы парадак прадугледжаны для замежных грамадзянаў, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Беларусі з Польшчай праз пункты пропуску Лясная (Рудаўка) і Брузгі (Кузніца-Беластоцкая), з Літвой праз пункты пропуску Прывалка (Швяндубрэ) і Прывалка (Райгардас).

Указ дзейнічае да 31 снежня 2017 гады з магчымасцю падаўжэння на нявызначаны тэрмін.

Падобная схема бязвізавага ўезду працуе для замежнікаў, якія хочуць наведаць беларускую частку Белавежскай пушчы.
Як яна працуе? Замежнікі прыбываюць на тэрыторыю парку на падставе:

– сапраўднага пашпарта або іншага дакументу, які яго замяняе, прызначанага для выезду за мяжу і выдадзенага адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства замежніка ці міжнароднай арганізацыяй (далей – дакумент для выезду за мяжу);
– дакументу, які дае іншаземцу права на наведванне Нацыянальнага парка.

МЯ, паводле traveling.by

Глядзі таксама
Каментары