Брудныя, але шчаслівыя


Пад Горадняй у другі раз прайшоў памежны фестываль культуры трох народаў.

Фішка сёлетняга фестывалю «Аўгустаўскі канал у культуры трох народаў» – спаборніцтвы па балотным футболе, якія трывалі зранку да вечару.[/vc_column_text][vc_single_image image=”271155″ img_size=”large”][vc_column_text]Пляцоўка для футболу была падрыхтаваная загадзя: невялічкае футбольнае поле настолькі вымачылі брансбойтамі, што падчас гульняў удзельнікі часам занураліся ў дрыгву па калена. Падачу вады, як для змочвання пляцоўкі, так і для мыцця ўдзельнікаў пасля гульні, забяспечвалі супрацоўнікі МНС. Самі спаборніцтвы адбываліся пад акампанемент народных калектываў, што дадавала дзейству яшчэ больш камізму.

У другі раз на канале прайшоў сплаў «на чым давядзецца». Ідэя ў тым, каб кожная каманда падрыхтавала як мага больш арыгінальны плавацельны сродак, але пры гэтым магла пераадолець на ім дыстанцыю ў 300 метраў (час неабмежаваны).

Паколькі большасць каманд прадстаўлялі раённыя дзяржструктуры, стылістыка атрымалася непаўторнай: човен у форме смеццявозу са Смаргоні або ў школьны аўтобус (гідрабус) з Ліды. Слонімскія чыноўнікі наагул памаляваліся ў індзейцаў, а човен назвалі «Остров невезения». У сплаве, дарэчы, упершыню паўдзельнічалі і палякі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”271195″ img_size=”large”][vc_single_image image=”271191″ img_size=”large”][vc_column_text]Побач на працягу ўсяго дня свой тавар дэманстравалі рамеснікі ды народныя майстры, са сцэны выступалі польскія, літоўскія ды беларускія калектывы.

Усе фотаздымкі

АК, belsat.eu

Стужка навінаў