Гамяльчанка Дар’я Карась заваявала другое месца на чэмпіянаце Еўропы па культурызме для аматараў


Чэмпіянат аматараў фітнесу і культурызму праходзіў у сталіцы Эстоніі. У Талін прыехалі каля 80 удзельнікаў з 14 краінаў свету.

«Тры трэнінгі на тыдзень і нізкавугляводная дыета, – распавядае Дар’я пра падрыхтоўку да чэмпіянату. – Ехала на чэмпіянат у добрай форме, прывезці дадому кубак, вядома ж, хацелася, але я не ведала, з кім давядзецца змагацца. Было б, напэўна, дзіўна не перажываць перад спаборніцтвамі такога маштабу. Сваім вынікам я вельмі задаволеная, бо заняць 2-е месца на чэмпіянаце Еўропы ў першым для сябе сезоне – выдатны вынік», – распавяла newsgomel.by прызёрка.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Дар’я ўжо некалькі гадоў трэніруецца на базе Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту.

ЮВ, belsat.eu, паводле newsgomel.by

Стужка навінаў