Футбаліст зборнай Харватыі адмовіўся ад медаля ЧС-2018


Форвард харвацкай зборнай Нікола Калініч, адлічаны з каманды пасля першага матчу чэмпіянату свету, вырашыў не прымаць срэбраны медаль турніру.

У першай гульні ЧС-2018 Калініч адмовіўся выходзіць на замену. Замежныя медыі паведамляюць, што ён матываваў гэта болем у спіне. Паводле адной з версіяў, гулец быў нязгодны са сваім статусам запаснога.

Нягледзеячы на гэта, трэнерскі штаб каманды вырашыў уручыць медаль Калінічу.

«Дзякуй, але я не гуляў у Расеі», – адказаў ён.

Нагадаем, што ў фінале ЧС-2018 Харватыя прайграла зборнай Францыі, якая другі раз у сваёй гісторыі ўзняла галоўны трафей Мундыялю.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў