ФСБ: арганізатар тэракту ў Санкт-Пецярбургу арыштаваны

Wideo

ФСБ Расеі 30 снежня 2017 году затрымала арганізатара і непасрэдны выканаўцу падрыву самаробнага выбуховага прыстасавання, здзейсненага 27 снежня ў гандлёвай залі крамы «Перекресток» у Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе сайт спецслужбы.

«Падазраваны перададзены ў Следчы камітэт Расейскай Федэрацыі для правядзення далейшых следчых дзеянняў», – удакладняецца ў паведамленні.

Выбух у краме «Перекресток» на Кандрацьеўскім праспекце адбыўся 27 снежня. У камеры захоўвання спрацавала бомба, начыненая паражальнымі элементамі. Ад выбуху пацярпелі 18 чалавек, з іх 8 знаходзяцца ў шпіталях.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары