Фота дня: У Менску ўзгадалі вялікага футбаліста Валянціна Бялькевіча


На поле менскага футбольнага манежу выйшлі ветэраны менскага і кіеўскага «Дынама», якія калісьці гулялі разам з таленавітым беларускім футбалістам.

Гульня паміж ветэранамі двух клубаў, якая праводзілася як матч памяці Валянціна Бялькевіча, скончылася нічыёй – 3:3. Галоўны трэнер беларускай зборнай, блізкі сябар Бялькевіча Аляксандр Хацкевіч быў запісаны адразу за дзве каманды, паколькі яго кар’ера прайшла ў Менску і ў Кіеве. За матчам назіралі каля 4 тыс. асобаў, паведамляе сайт ФК «Дынама» (Кіеў).

27 студзеня ў Менску на вуліцы Энгельса, дзе Валянцін Бялькевіч правёў дзіцячыя гады, была адкрытая мемарыяльная дошка ў гонар футбалісту.

Паўабаронца двух дынамаўскіх клубаў і беларускай зборнай загінуў 1 жніўныя 2014 года на 42-м годзе жыцця ў выніку адрыву тромба. Яго пахавалі ў сталіцы Украіны.

Вядомы футбаліст 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, 2 разы – уладальнікам Кубка Беларусі, 8 разоў выйграваў чэмпіянат Украіны і 7 разоў – розыгрыш Кубка Украіны.

Склады камандаў сённяшняй гульні:

«Дынама» (Менск): Варывончык (46, Туміловіч) – Лаўрык, Ясковіч, Астроўскі, Гурэнка, В.Макоўскі, Кульчый, Хацкевіч (к), Рамашчанка, Арлоўскі, Гурыновіч.

Запасныя: Велічка, Савосцікаў, М.Макоўскі, Лухвіч, Маёраў.

«Дынама» (Кіеў): Рэва – Вашчук, Фёдараў, Дмітрулін, Радчанка, Максімаў, Аілеў, Касоўскі, Калітвінцаў (к), Мілеўскі, Шацкіх.

Запасныя: Луцэнка, Хацкевіч, Канавалаў, Міхайленка, Яшкін.

Галы: 1:0 – В.Макоўскі (12). 1:1 – Аліеў (13). 2-1 – Макоўскі (16). 3:1 – Макоўскі (29). 3:2 – Мілеўскі (40). 3:3 – Касоўскі (53).

НМ, belsat.eu, здымак з сайту ФК «Дынама» (Менск)

Стужка навінаў