Фота дня: пратэсты курдаў у Афінах супраць тэракту ў Анкары


Курды, якія жывуць у Грэцыі выкрыкваюць лозунгі падчас акцыі пратэсту супраць суботніх бамбаванняў у сталіцы Турцыі Анкары.

Паводле галоўнай версіі турэцкіх уладаў, вінаватымі ў забойстве 97 асобаў з’яўляюцца тэрарысты-смяротнікі «Ісламскай дзяржавы»: яны здзейснілі тэракт, каб падарваць давер насельніцтва і паўплываць на вынік парламенцкіх выбараў 1 лістапада.

Што праўда, самі чальцы «ІД» адказнасці за найбуйнейшы тэракт у гісторыі Турцыі пакуль не ўзялі, як і ніводная іншая тэрарыстычная групоўка. Праціўнікі ж турэцкага прэзідэнта Раджэпа Эрдагана зрываюць злосць на масавых пратэстах, якія перарастаюць у антыўрадавыя шэсці.

belsat.eu

Стужка навінаў