«Дзякуй Богу за перамогу!». У беларусаў з’явіліся патрыятычныя налепкі на аўтамабілі


У Беларусі ў продажы з’явілася серыя патрыятычных налепак для аўтамабіляў.

Налепкі «Дзякуй Богу за перамогу!», «Я памятаю, я ганаруся!» спалучаны з рознымі гераічнымі датамі ў гісторыі Беларусі – паўстаннем Кастуся Каліноўскага, абвяшчэннем незалежнасці 25 сакавіка 1918 года і 27 ліпеня 1990 года, бітвай пад Воршай і іншымі слаўнымі датамі, падаюць naviny.by.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Налепкі выйшлі ў фармаце для бакавога шкла і для задніх дзвярэй ці бампера. Беларускія патрыятычныя налепкі сталіся альтэрнатывай для налепак з георгіеўскай стужкай і расейскамоўным надпісам «Спасибо деду за победу».

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў