Дэмі Мур падтрымала Мікалая Статкевіча. ФОТАФАКТ


Дэмі Мур падтрымала беларускіх палітвязняў і падпісала паштоўку для Мікалая Статкевіча. Пра гэта паведаміў у сваім Facebook лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Пазнаёміўся з Дэмі Мур на Седонскім Форуме, які праводзіць амерыканскі сенатар Макейн. Расказаў ёй пра палітвязняў у Беларусі. Дэмі, якая цяпер актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, прасіла перадаць ім словы салідарнасці, падтрымкі і падпісала паштоўку Мікалаю Статкевічу: «Мікалай! Трымайцеся – пра вас памятаюць! Жыве Беларусь! Дэмі Мур», – напісаў Андрэй Саннікаў.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

ЮВ, паводле charter97.org

Стужка навінаў