ЦСКА могуць выключыць з Лігі чэмпіёнаў


Чэмпіён Расеі маскоўскі ЦСКА можа быць выключаны з Лігі чэмпіёнаў 2014/15 за сістэматычнае парушэнне заўзятарамі клубу парадку на стадыёнах.

«Заўзятараў ЦСКА вінавацяць у выкарыстанні піратэхнікі і, што самае непрыемнае, кіданні фаераў у сектар з заўзятарамі «Ромы» …а таксама ў выкарыстанні расісцкай сімволікі, – заявіў генеральны дырэктар армейцаў Раман Бабаеў.

Падчас матчу ЦСКА – «Рома» у Рыме, расейскія фанаты вывесілі банэр з выявай эмблемы дывізіі СС «Мёртвая галава».

«Гэта ўжо трэці выпадак расізму і, умоўна кажучы 10-ты па піратэхніцы. Прыплюсуйце сюды яшчэ і банэр… Так што нас могуць выключыць з Лігі чэмпіёнаў. Будзем прыкладаць усе намаганні, каб гэтага не дапусціць. Зараз фактычна ўвесь клуб стаіць на вушах», – адзначыў дырэктар расейскага клубу.

Канчатковае рашэнне УЕФА прыме не раней 3 кастрычніка. Хатні матч з »Баварыяй« які адбудзецца 30 верасня, чэмпіён Расеі правядзе з пустымі трыбунамі. У першым туры Лігі чэмпіёнаў ЦСКА пацярпеў прайграў італьянскаму клубу «Рома» поўнае паражэнне ад «Ромы» 5:1.

ЮВ, паводле eurosport.com

Стужка навінаў