Чаму расейцы баяцца ФСБ? (інтэрв’ю з Валянцінай Чубаравай)


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYjAwWVFWYUdBeWMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Ці ўсюдыіснае ФСБ і іншыя спецслужбы ў Расеі? Пра гэта тэлевядоўца Дзмітрый Гурневіч гутарыць з Валянцінай Чубаравай з Асацыяцыі «За свабодную Расею».

Дзмітрый Гурневіч: Ці не перабольшваюць, калі кажуць, што ў постсавецкіх краінах спецслужбы паўсюль?

Валянціна Чубарава: Думаю, што гэта перабольшванне. З усіх бакоў сочыць страх, акурат супраць якога і была акцыя Паўленскага з падпалам ФСБ. Думаю, нават у СССР перабольшвалі на гэтую тэму. З аднаго боку нашы спецслужбы грозныя, а з іншага ёсць расейскай раздзяўбайства. Я не думаю, што ёсць татальны кантроль за кожным. Ёсць людзі, якія пад асаблівым кантролем, на якіх ёсць адмысловыя тэчкі.

Дзмітрый Гурневіч: Валянціна, ці вы адказалі для сябе на пытанне, чаму Уладзімір Пуцін фактычна хавае «пад дыванам» абломкі расейскага самалёта, збітага над Сінаем?

Валянціна Чубарава: Ён выступае, калі ў яго загадзя ўсё прыгатаванае. Ёсць такі вобраз, што ён усё трымае пад кантролем. Ён не прызвычаіўся выступаць у наўпроставым эфіры, гаварыць з людзьмі, якіх не рыхтуюць адмыслова да размовы з прэзідэнтам. Калі дапусціць, што сапраўды гэта была аварыя, а не тэракт, то выступі, што табе перашкаджае! Не! Узнікае адчуванне, што адбываецца незапланаванае.

Размова цалкам у відэа вышэй.

Валянціна Чубарава выступіла экспертам у праграме «Белсату» «Прасвет». Прапануем вашай увазе апошняе выданне праграмы цалкам:[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGR3lHWVNwcHJQQk0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў