Беларускія ратаўнікі не горшыя за славацкіх паліцыянтаў: выцягнулі з пасткі зграю качанят


На Цнянскім вадасховішчы птушаняты праскочылі паміж прутамі агароджы і трапілі ў бурлівую ваду, з якой не маглі выбрацца.

На дапамогу птушкам прыйшлі працаўнікі МНС. Яны вылавілі ўсіх качанят і перакінулі іх на іншы бок. Уся зграя паспяхова дабралася да берагу. Відэа ратавання з’явілася на старонцы ведамства.

Падобная незвычайная ратавальная аперацыя адбылася і ў Славаччыне.

7 ліпеня інтэрнэт абляцеў рэпартаж, на якім паліцыянты ратуюць з каналізацыйнага люку шэсць качанят. Птушаняты праваліліся праз дзіркі кратак, калі перабягалі дарогу.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў