Беларускі вандроўнік раскажа, як зарабляць у падарожжы


Аляксандр Гойшык – журналіст, вулічны артыст і аўтападарожнік з 14-гадовым стажам. У 2009-м і 2014-м ён праехаў аўтаспынам праз 7 краін Еўропы і быў вядоўцам цыклу «Аўтаспынам праз Еўропу».

Цяпер Аляксандр падарожнічае ў экзатычныя краіны. У апошнюю вандроўку па Азіі фрылансер упершыню выбраўся з мэтай навучыцца зарабляць. Яго азіяцкія прыгоды доўжыліся 191 дзень. За гэты час ён наведаў 13 краін, праехаў больш 13 тысяч кіламетраў і дабраўся да Тайланду.

8 снежня ў Галерэі TUT.BY (ст. м. «Міхалова», праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх) адбудзецца прэзентацыя вандроўкі, падчас якой Аляксандр падзеліцца досведам падарожжаў і раскажа, як зарабляць у дарозе.

Пасля прэзентацыі выступіць музыка Дзяніс Жураўлёў з гурту «KRYWI».

Пачатак а 19:00. Уваход вольны.

Глядзі таксама
Каментары