Беларуская сельгастэхніка – на банкнотах Гвінеі і В’етнаму (фотафакт)


Айчынныя самазвалы БелАЗ і трактары «Беларус» упрыгожваюць замежную валюту.

Цуд беларускага аўтамабілебудавання можна знайсці на в’етнамскіх донгах і гвінейскіх франках побач з афрыканскімі бубнамі, ананасамі і гербам краіны.

Шмат за 1 000 гвінейскіх франкаў не набыць: паводле курсу гэта прыкладна 2 000 беларускіх рублёў. За 200 донгаў вам дадуць прыблізна 150 рублёў.

У экватарыяльнай Гвінеі, былой французскай калоніі, дзе ўзровень беднасці складае прыблізна 77 %, з дапамогаю БелАЗаў здабываюць баксіты (асноўная сыравіна для вытворчасці алюмінію).

Стужка навінаў