Беларуская чыгунка зніжае кошт квіткоў для польскага кірунку ў два разы


Змены, скіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці ды прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак беларускай чыгункі, пачнуць дзеяць з сёння, 15 ліпеня.

Новыя кошты закрануць тры маршруты: Горадня–Беласток, Горадня–Элк, Горадня–Малкіня.

Цяпер кошт квітка ад Горадні да Беластоку і ў зваротным кірунку складзе Br 120155, пры закупе ў беларускіх касах або € 7 пры закупе за мяжою. Праезд ад Горадні да Элку будзе каштаваць Br 171650 (за мяжою – € 10), ад Горадні да Малкіні – Br 171650 (€ 10).

Нагадаем, 15 сакавіка легендарны цягнік Менск–Варшава скасавалі. Чыгункаю ў польскую сталіцу можна дабрацца толькі цягніком «Паланез» з Масквы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў