Барыс Нямцоў: Песняры вайны пусцяць Расею пад адхон (інтэрв'ю "Белсату")


Расейскі апазіцыйны лідар патлумачыў belsat.eu, чаму Пуцін і каманда не баяцца падзення коштаў на нафту і навошта ім «заставацца дэбіламі».  Інтэрв’ю з расейскім палітыкам было апублікаванае ў лістападзе 2014.

Кошт барэлю нафты маркі «Brent» знізілася да $ 76. Заходнія аналітыкі не выключаюць, што ў 2015 г. гэтая цана можа ўпасці да $ 50. Барыс, Вы, як аўтар закону карэляцыі паміж цаною на нафту і ўзроўнем інтэлекту ўлады, як лічыце, крэмль паразумнее, калі нафта стане непрыстойна таннай ці не?

Яны спадзяюцца, што цэны на нафту пачнуць расці і яны змогуць заставацца такімі ж дэбіламі як цяпер, але расці яна не будзе. Не таму, што нейкія злыя сілы гэтага не хочуць. Па-першае, запаволіўся Кітай, па-другое, Еўропа перабывае ў стане стагнацыі, і, у трэціх, Амерыка павялічыла аб’ёмы здабычы нафты. Таму ў іх ёсць два сцэнары: або яны застануцца такімі ж дэбіламі як цяпер і пусцяць Расею пад адхон, або яны будуць праводзіць структурныя рэформы ў эканоміцы, запросяць іншую каманду, звольняць Дзмітрыя Мядзведзева (кіраўнік расейскага ўраду) і гэтак далей. Які сцэнар абярэ Пуцін? Я думаю, што горшы. Ён будзе з гэтымі сваймі ёлупамі цара нябеснага працаваць і далей.

Ці могуць лібералы і прыхільнікі эканамічных рэформаў у расейскім урадзе пераканаць Уладзіміра Пуціна ў неабходнасці такіх рэформаў?

У іх нулявы ўплыў на прыняцце такіх рашэнняў. І ў гэтым вінаватыя т.зв. сістэмныя лібералы, якія супрацоўнічаюць з Пуціным. Гэта звычайныя шасцёркі, якія абслугоўваюць, гэтых, прабачце ахуеў..ых песняроў вайны.

Грэф (прэзідэнт і старшыня праўлення Ашчадбанку Расіі), Улюкаев (міністр эканамічнага развіцця), Сілуянаў (міністр фінансаў РФ) – гэтыя людзі за сваім ліберальным флёрам хаваюць увесь гэты бардак у краіне. Яны ніхто і завуць іх ніяк.

Але народ тым не менш на баку Пуціна і лічыць яго сваім у дошку.

Яны не разумеюць, што перабываюць у стане імперскага наркатычнага ап’янення. Бо ім падабаецца «Крымнаш», і што мы такія крутыя і ўсіх замачылі. Тое, што мы сталі жыць горш, яны не звязваюць з палітыкай вайны і агрэсіі Пуціна. Для таго, каб пахмяліцца, ачуняць і выйсці з гэтага дурману патрэбны час. Разумееце, іх так нашпігавалі гэтымі імперскімі ванітамі, так затуманілі галаву гэтай «веліччу», што так проста з гэтага стану ім не выйсці.

Ну, гэта простыя людзі, а інтэлігенцыя, дзе яна?

Вы пра якую інтэлігенцыі кажаце?

Пра тую, якая супраць расейскай агрэсіі ва Украіне, якая не крычыць «Крым наш».

Інтэлігенцыя і грамадства расколатыя. Ёсць «крымнашысты» на чале з Праханавым, а ёсць нармальныя людзі, такія, як Андрэй Макарэвіч і Барыс Акунін, і я, натуральна, на іхным баку. Нягледзячы на гэты наркатычны дурман любая хлусня мае межы і стратэгічна ў нас ёсць усе шанцы, каб яе перамагчы.

Гутарыў Юрась Высоцкі, belsat.eu

Стужка навінаў