Сярод мішэняў тэрарыстаў было шэсць абʼектаў у іспанскай Суэцы (іспанскі анклаў на поўначы Афрыкі, мяжа з Марока), пераважна на вуліцы, дзе збіраецца шмат людзей, сцвярджае выданне Elfarodigital.es.
Сёння іспанскі МУС пацвердзіў, што выяўленая на мінулым тыдні ў Суэцы схованка са зброяй можа належаць чальцам ячэйкі «Ісламская дзяржава», якая ўжо не дзее. У тайніку, закапаным на пустцы, знайшлі два аўтаматычных пісталета Scorpion, чатыры пісталета іншых тыпаў, сцяг «ІД», флэш-карту, боепрыпасы рознага калібру і халоднаю зброю.
Інфармацыю на флэш-карце, якая датуецца 2013 годам, сцерлі, аднак Грамадзянская Гвардыя змагла аднавіць яе змесціва. Дадзеныя састарэлі, а планы былі на пачатковай стадыі распрацоўкі, адзначае выданне.
Летась у Іспаніі затрымалі больш за сто чалавек, якіх падазраюць у сувязях з ісламістамі.
ДР, belsat.eu паводле rosbalt.ru