«Асабісты капітал»: як зарабіць на шопінгу?


Сандалі са шкарпэткамі, дванаццаць бранзалетаў на адной руцэ і джынсы «навыраст». Шмат хто і хацеў бы выглядаць добра – але ніяк не атрымліваецца. На жаданні беларусаў апранацца – зарабляюць арганізатары шопінг-тураў, а няўменні самастойна падбіраць рэчы – неблагі бізнес робяць стылісты.

«Я вельмі шмат разбіраю гардэробаў і бачу, як у жанчын вісяць блузкі, якім два-тры гады – а яны ўсе яшчэ вісяць з этыкеткамі», – распавядае стыліст і імідж-эксперт Дар’я Судзьева.

Усяго тры месяцы навучання, і любы стыліст можа стаць шопінг-кансультантам. А гэта значыць пяцьдзясят долараў за пяць-шэсць гадзінаў прагулак па гандлёвым цэнтры.

Ці гатовыя беларусы плаціць за права быць добра апранутымі, і куды едуць нашыя суайчыннікі за адзеннем у шопінг-туры, – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

belsat.eu

Стужка навінаў