Апячаталі і памянялі замкі: Улады Масквы забралі офіс у Amnesty International


Гэта адбылося на наступны дзень пасля рэакцыі праваабаронцаў на катаванні Ільдара Дадзіна.

Маскоўскі офіс міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» апячаталі, у памяшканні адключылі электрычнасць і ўсталявалі новыя замкі.

Медыяаменеджер па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі «Amnesty International» Аляксандр Арцем’еў распавёў «Дажджу», што на дзвярах вісіць пячатак з інфармацыяй, што аб’ект – уласнасць Масквы, і дзверы ўскрываць нельга.

Ніякіх папярэджанняў арганізацыя не атрымлівала.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGc2VyZ2VpLm5pa2l0aW4uNTIlMjUyRnBvc3RzJTI1MkYxMDIxMTMzOTI1NjE4MTE5MSUyNndpZHRoJTNENTAwJTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI1MDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0MDglMjIlMjBzdHlsZSUzRCUyMmJvcmRlciUzQW5vbmUlM0JvdmVyZmxvdyUzQWhpZGRlbiUyMiUyMHNjcm9sbGluZyUzRCUyMm5vJTIyJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwYWxsb3dUcmFuc3BhcmVuY3klM0QlMjJ0cnVlJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]«Amnesty International» арандуе памяшканне ў асабняку 19 стагоддзя ў дэпартаменце гарадской маёмасці Масквы цягам 20 гадоў, і, паводле Арцем’ева, спраўна плаціць за арэнду.

Па ўказаным тэлефоне ўласніка прадстаўнікам арганізацыі звязацца не ўдалося.

«Amnesty International» – міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека па ўсім свеце. Напярэдадні праваабаронцы запатрабавалі расследаваць заяву Ільдара Дадзіна – першага расейскага асуджанага за неаднаразовыя парушэнні правілаў правядзення масавых акцыяў.

ДД

Стужка навінаў