Лідзія Ярмошына афіцыйна перапрызначаная старшынёй Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лідзія Ярмошына ўзначальвае Цэнтрвыбаркам Беларусі са снежня 1996 года. Тады Аляксандр Лукашэнка сваім указам зняў з пасады старшыні Цэнтрвыбаркаму Віктара Ганчара, якога прызначаў Вярхоўны Савет, і прызначыў выконваць абавязкі старшыні загадчыцу юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкаму Лідзію Ярмошыну, якая атрымала адукацыю юрыста ў Калінінградзе і працавала там памочнікам пракурора раёну.
Пасля выбараў у Беларусі ў 2006 і 2010 гадах Ярмошынай забаранілі ўезд на тэрыторыю Еўразвязу за «датычнасць да фальсіфікацыяў».
Сёлета ў лютым Еўразвяз зняў санкцыі з Ярмошынай і цэлага шэрага беларускіх чыноўнікаў.
МЯ, belsat.eu