Адэпты «русского мира» сабраліся на плошчы Незалежнасці ў Менску, каб падтрымаць «брацкі народ»

video

Арганізатары несанкцыянаванага збору назвалі свой пікет «масавым» – на плошчу Незалежнасці ў Менску выйшлі шэсць прарасейскіх актывістаў.

У відэазвароце, якое выклалі на Youtube-канал «Нацыянальна-вызвольнага руху», яны выказалі «салідарнасць з Расейскай Федэрацыяй і брацкім народам», назвалі Еўразвяз «уродцамі», і прыгразілі, што тыя, хто рыхтуе Майдан, паедуць у Магадан.

Прыхільнікі незарэгістраванай арганізацыі «НВР-Беларусь» заклікаюць уступаць у сваю групу на «Аднакласніках», дзе гуртуюцца і размяшчаюць свае прапагандыстскія матэрыялы.

НВР – расейская няўрадавая арганізацыя, якая выступае за «аднаўленне суверэнітэту Расеі». Паводле членаў арганізацыі, Расея страціла свой суверэнітэт у 1991 годзе «праз штучны падзел краіны на 15 дзяржаваў (распад СССР – Заўв belsat.eu), а фінансавая сістэма трапіла ў «наўпроставую залежнасць ад амерыканскага долара».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары