ААН прызнае, што ў Беларусі – сямёра палітвязняў


Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці ізноў заклікаў афіцыйны Менск неадкладна вызваліць палітвязняў.

Гэта адна з рэкамендацый справаздачы спецдакладчыка, якую агучаць на 69-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

У дакладзе адзначаецца, што па стане на ліпень 2014 года ў турмах знаходзяцца сем палітвязняў: Мікалай Статкевіч,Эдуард Лобаў, Мікалай Дзядок,Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Васіль Парфянкоў.

 

Спіс палітвязняў паводле ААН аналагічны спісу беларускіх праваабаронцаў з цэнтру «Вясна». Тым часам у кастрычніку быў вынесены яшчэ адзін палітычны вырак. Актывіста з Гомлю Юрыя Рубцова прызналі вінаватым паводле артыкулу «Абраза суддзі». Прысуд выносіла суддзя Цэнтральнага раёну Наталля Вайцехоўская. Да выраку прымянілі амністыю, такім чынам рэальны тэрмін скараціўся да 1,5 гадоў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў