Бюлетэні можна ўкінуць у апламбваныя скрыні



Як гэта зрабіць, назіральнікі знялі на відэа.

Такі эскперымент назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” на ўчастку для галасавання № 31 Савецкага раёну Менску ў другі дзень датэрміновага галасавання.

Тым часам, магчымасць сачыць, як захоўваюцца скрыні з бюлетэнямі ўдзень і ўначы, яны маюць толькі на адным выбарчым участку ў Горадні. Пра гэта паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары” Сяргей Калякін на прэсавай канферэнцыі ў Менску 16 снежня.

Прадстаўнікі кампаніі атрымалі толькі 2 станоўчыя адказы на просьбу пра 24-гадзіннае назіранне за скрынямі: у Баранавічах (Брэсцкая вобласць) і Горадні. Аднак у першым выпадку ўжо на наступны дзень пасля пачатку датэрміновага галасавання выбарчая камісія скасавала свой дазвол.

У цэлым кампанія “За справядлівыя выбары” вядзе назіранне на 250 выбарчых учасках у 43 населеных пунктах. Сяргей Калякін адзначыў, што старшыні выбарчых камісіяў не сочаць за скрынямі для галасавання ўначы (што з’яўляецца іх абавязкам), пакідаючы гэта міліцыянтам.

Ён таксама распавёў, што на ўчастку № 53 Кастрычніцкага раёна Менску за 2 дні прагаласавала практычна палова выбаршчыкаў. Да яго прыпісаныя студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

Паводле Калякіна, на гэтых прэзідэнцкіх выбарах датэрмінова можа прагаласаваць рэкордная колькасць выбаршчыкаў — 38—40%. Заявы пра парушэнні заканадаўства кампанія накіравала ў Цэнтрвыбаркам і місіі БДІПЧ АБСЕ.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары