Кулінковіч: Моладзь не мае з чым параўнаць гэты час


https://youtu.be/sVLLOy9OTIc
У Беларусі працягваецца конкурс моладзевых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацыяў самакіравання навучэнцаў “Я – лідар”. Пасля ашаламляльнай папулярнасці кліпу Ксеніі Дзягелькі, у сеціва выкінулі толькі адзін конкурсны кліп, які значна саступае паводле ўзроўню выканання. Аднак і ён быў цёпла прыняты інтэрнаўтамі, якія ўсцяж чакаюць новых твораў.

Паводле лідара гурта “Neuro dubel”, маладзёны, што ўдзельнічаюць у гэткіх конкурсах, шчыра вераць у ідэалы БРСМ, бо проста не маюць з чым параўнаць. “Людзі старэйшага веку мелі савецкі час, памятаюць перабудову, яны могуць параўнаць. А гэтай моладзі няма з чым параўнаць сённяшні час, таму яны цалкам могуць верыць у гэта, у тое, што гэта здорава, што гэта клёва і па-моладзеваму. Мне іх шкада”, – кажа Аляксандр Кулінковіч.

Паводле музыкі, беларуская ідэалогія даўно ператварылася ў пародыю на прапаганду. Пры з’яўленні чарговай падобнай ініцыятывы шмат хто сур’ёзна задумляецца: ці гэта не жарт?

Журналіст Глеб Лабадзенка, наадварот, не пабачыў шчырасці ў конкурсных відэа. “У рэфрэне “Я з вёскі”, у ейных вачах я пабачыў зусім іншае: зваліць з гэтага паселішча Акцябрскі ды больш ніколі ў жыцці не вяртацца. І ўсё гэта я раблю дзеля таго, каб мяне заўважылі. Але яна спазнілася, бо ёсць гурт “Разбітае сэрца пацана”, які робіць тое ж, што і яна, толькі таленавіта і больш прышпільна”, – кажа Лабадзенка.

Паводле журналіста, дзяржаўная прапаганда не нясе ніякай ідэалагічнай пагрозы перадусім таму, што не ёсць якаснай. “На наступны дзень, як зменіцца ўлада, яна будзе павязваць на шыю зусім іншы сцяжок і спяваць пра зусім іншае”, – мяркуе Глеб Лабадзенка.

belsat.eu
https://youtu.be/RKnCG_NhcDw

Глядзі таксама
Каментары