ФСБ абяцае, што не выпусціць беларускіх апазіцыянераў з Расеі


Выезд з Расеі закрыты для тых, хто не мае права выезду з Беларусі.
Пра гэта сёння на паседжанні калегіі Памежнага камітэту Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расеі паведаміў кіраўнік Памежнай службы Федэральнай службы бяспекі Расеі, генерал арміі Уладзімір Пронічаў, перадае карэспандэнт «БЕЛТА».
Паводле генерала, выключаныя такія варыянты, калі грамадзянін Беларусі, які не мае права выезду з краіны, збягае на тэрыторыю Расеі ды праз яе мяжы – у іншыя дзяржавы. «Памежныя службы нашых дзяржаваў выконваюць усе задачы, прадугледжаныя міждзяржаўнымі і міжведамаснымі беларуска-расейскімі дамовамі», – адзначыў Уладзімір Пронічаў. Ён заявіў, што, калі будзе даручэнне памежным службам затрымаць тую або іншую асобу, яно будзе выкананае і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расеі.
belsat.eu
Стужка навінаў