7 украінскім фанатам адмовілі ва ўездзе ў Беларусь, а лідара беларускіх ультрас затрымалі


На футбольны матч Беларусь-Украіна патрапяць не ўсе жадаючыя.

За два дні ў Беларусь не прапусцілі сем 7 футбольных фанатаў з Украіны. Пра гэта распавёў “Еўрарадыё” прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка.

«Ці можна гэтую лічбу назваць масавай з’явай? У стоп-лістах апынуліся толькі тыя асобы, якія некалі траплялі ў поле зроку праваахоўных органаў, як футбольныя хуліганы альбо парушальнікі заканадаўства», – адзначыў Аляксандр Цішчанка.

Тым часам Football.ua паведамляе, што пытанне ўезда ўкраінскіх заўзятараў у Беларусь удалося ўрэшце ўрэгуляваць.

Некаторыя беларускія футбольныя фанаты таксама сутыкнуліся з праблемамі перад матчам. 6 верасня быў затрыманы лідар беларускага ультрас-руху Яўген Адэрыха. Зараз малады чалавек знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымоўвання на вул. Акрэсціна ў Менску, адкуль выйдзе 13 верасня. Па словах фанатаў, Яўген быў затрыманаы за «нецэнзурную лаянку», калі знаходзіўся ў сябе дома.

Раней паведамлялася, што перад матчам плануецца бойка паміж футбольнымі фанатамі з  Украіны і Расеі.

Адборачны матч футбольнага чэмпіянату Еўропы 2016 года паміж Беларуссю і Украінай адбудзецца сёння ў Барысаве. Пачатак а 21:45.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў