ТБМ і «Будзьма» прэзентуць беларускамоўныя календары


Публіка пабачыла каляндар, прысвечаны 120-годдзю Максіма Багдановіча, а таксама некалькі дзясяткаў насценных календароў з выявамі шэдэўраў беларускага дойлідства, выдадзеных у межах праекту “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці”. Прэзентацыя беларускамоўных насценных календароў на 2012 год, выдадзеных Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) адбылася ў Менску.

“Асноўная мэта выставы, – патлумачыў старшыня ТБМ Алег Трусаў, – звярнуць увагу грамадзянаў Беларусі на нашую гістарычную спадчыну і культуру. Добра, каб кожны беларус меў дома не толькі кітайскага дракона, але і каляндар з выяваю свайго роднага помніку. І таму ў нас тут адлюстравана больш за дваццаць розных гістарычных аб’ектаў. Пасля прэзентацыі ў Менску гэтыя календары паедуць у тыя гарады, выявы помнікаў якіх змешчаныя на іх – у Мсціслаў, Заслаўе, Ліду, Баранавічы, Лагойск і г. д. Будзем распаўсюджваць бясплатна, іх атрымае кожная школа, бібліятэка”.

“Гэтая ідэя ўзнікла ўжо вельмі даўно, – працягвае мастак-дызайнер Ігар Марачкін, – і спадар Алег заўсёды казаў: трэба абавязкова рабіць архітэктурную прывязку да любой асобы, любой постаці”.

Прэзентацыя календароў адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

belsat.eu

Стужка навінаў