Ежы Бузэк: Правал палітыкі ў дачыненні Беларусі – галоўная параза


Прэзідэнт Еўрапарламенту Ежы Бузэк назваў сваёю галоўнаю паразаю правал еўрапейскай палітыкі ў дачыненні Беларусі. Як паведамляе Польскае радыё, такую заяву Бузэк зрабіў 15 студзеня ў Варшаве, за дзень да выбараў кіраўніка Еўрапарламенту, тэрмін паўнамоцтваў якога складае два з паловаю гады.

Паводле кіраўніка Еўрапарламенту, нягледзячы на вялікія намаганні, сітуацыя ў Беларусі значна пагоршылася. Стан у краіне “нельга трываць”, аднак уплываць на яе палітыку даволі цяжка, канстатаваў Бузэк і заявіў пра неабходнасць падтрымліваць дэмакратычны рух у Беларусі, бо, на ягоную думку, толькі грамадзянская супольнасць можа нешта змяніць.

Як адзначыў прэзідэнт Еўрапарламенту, перад Еўразвязам стаіць дылема: з аднаго боку, неабходна паважаць правы чалавека, з другога – суверэнітэт Беларусі ўсё больш ставіцца ў залежнасць ад Расеі з-за пагаршэння эканамічнай сітуацыі.

Бузэк падкрэсліў, што заўсёды імкнуўся рэагаваць у пытанні абароны правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі. “Правы чалавека – галоўны экспартны тавар Еўразвязу”, – заявіў ён.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары