Пад Полацкам перакулілася маршрутка, у якой былі дзеці (адноўлена)


На аўтадарозе Наваполацк-Полацк паблізу вёскі Чарнешчына адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі, якое рухалася па маршруце №10.

Кіроўца мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль вынесла на абочыну, дзе ён урэзаўся ў прыпаркаваны на абочыне джып Кіа Спортыж. Аварыя адбылася 2 студзеня каля 21.00.

ДАІ паведамляе, што вядзецца правяранне, але кіроўца маршруткі ўжо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

ДТЗ з удзелам маршруткі. Фота vk.com/2gorodaby

Маршрутка перакулілася на правы бок. Салон пасажыры пакідалі праз дзверы кіроўцы. Заднюю не здолелі адкрыць (якая павінна служыць аварыйным выхадам).

Маршрутка №10 Полацк-Наваполацк пасля здарэння. Фота vk.com/2gorodaby

Маршрутка была цалкам набітая людзьмі, у салоне былі і дзеці, але сурʼёзна пацярпелых няма.

На месцы ДТП на трасе Полацк-Наваполацк. Фота vk.com/2gorodaby

Уладальнік джыпа не пацярпеў. Ён заставіў яго на абочыне каля АЗС ледзь раней, так як у аўтамабілі паляцеў падшыпнік.

ВД, vk.com

Стужка навінаў