СМІ: Падазраваны ў нападзе на кірмаш у Берліне забіты


Тунісца Аніса Амры застрэліла міланская паліцыя, паведамляе Reuters. Пазней інфармацыю пацвердзіў міністр унутраных спраў Італіі Марка Мініці.

Падчас перастрэлкі мужчына крычаў «Алах Акбар». Ён параніў аднаго з афіцэраў паліцыі ў плячо. Перастрэлка адбылася ў ноч на 23 снежня каля чыгуначнай станцыі на плошчы 1 траўня, калі мужчыну спынілі для праверкі дакументаў. Адбіткі пальцаў тунісца супадаюць з адбіткамі забітага ў Мілане, паведамляюць італьянскія СМІ.

Увечары 19 снежня фура на польскіх нумарах заехала ў натоўп людзей на калядным кірмашы. Адзін нападнік збег, яшчэ адзін загінуў. Паводле інфармацыі паліцыі, тэрарысты скралі грузавік, які належаў польскай кампаніі, і забіў кіроўцу.

ДР belsat.eu паводле reuters

Стужка навінаў