Антыкрызісны план для турфірмаў


Міністэрства спорту і турызму абяцае бізнесу льготнае крэдытаванне і зніжэнне арэнднай стаўкі.

Намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга распавёў, што на сёння ў распрацаванай антыкрызіснай праграме можна вылучыць тры вектары. «Першы – маёмасны, у яго межах плануецца, напрыклад, абмеркаваць магчымасць увядзення паніжальных каэфіцыентаў арэндных ставак. Другі – фінансавы, які ўключае льготнае крэдытавання некаторых праектаў. Трэці – інфармацыйны, які аб’ядноўвае самыя разнастайныя пытанні: ад супольнага ўдзелу ў выставах да метадаў прасоўвання турыстычных магчымасцяў Беларусі», – кажа чыноўнік.

З валютным крызісам турыстычныя фірмы страцілі не менш як 30 % прыбытку ў параўнанні з мінулым годам. «Кампаніі прыдумляюць акцыі, робяць зніжкі на туры, але пры сённяшнім курсе валюты падаражанне на пуцёўкі на замежныя курорты ўзнялася ў сярэднім на 150 долараў. Далёка не кожны беларус можа сабе дазволіць адпачынак у Турцыі за 800 долараў, калі валюты ў банках няма», – кажа менеджар кампаніі «Актам» Юлія Стрыжак.

Турыстычны аглядальнік Лілія Кобзік мяркуе, што сітуацыя на турыстычным рынку выправіцца разам з агульнымі эканамічнымі зменамі. «Бізнес вітае тое, што міністэрства гатовае да супрацы. Але льготныя крэдыты нават для насельніцтва цяпер скарачаюцца. Таму беларусы стануць больш ашчаднымі ў адпачынку, што ў прынцыпе характэрна для нашага народу. А тураператары будуць падладжвацца пад новыя патрабаванні кліентаў», – адзначыла эксперт.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары