Міліцыя рассеяла ўдзельнікаў маўклівага пратэсту ў Менску



Каля 20.30 міліцыя рассеяла удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту ў Менску. Паводле розных ацэнак, сёння вечарам у цэнтры сталіцы сабраліся некалькі тысячаў чалавек

Ад Кастрычніцкай плошчы і прылеглай да яе тэрыторыі людзі былі адцеснены да Белдзяржцырка і плошчы Перамогі, да плошчы Незалежнасці і ў бок праспекта Пераможцаў. Некалькі соцень чалавек групамі гуляюць па вуліцах Леніна і Інтэрнацыянальная — блізу гатэля “Еўропа” і “Гранд-кафэ”. Станцыя метро “Кастрычніцкая” ізноў адчыненая.

У Берасці падчас аналагічнай акцыі затрымана каля дзесятка чалавек, у Горадні – каля 20.

Глядзі таксама
Каментары