Мікрааўтобус наехаў на паўтарагадовага хлопчыка ў Добрушскім раёне. Дзіця загінула


Днём 31 жніўня пад коламі аўтамабіля ў Добрушскім раёне загінуў хлопчык паўтара гадоў, паведамілі ў Гомельскай Дзяржаўтаінспекцыі.

Пад коламі аўтамабіля ў Добрушскім раёне загінуў хлопчык.
Фота: gomel.mvd.gov.by

Паводле звестак інспектараў, 22-гадовы вадзіцель мікрааўтобуса Volkswagen Crafter, верагодна службы дастаўкі, рухаючыся заднім ходам па вуліцы Садовай у вёсцы Баршчоўка, учыніў наезд на паўтарагадовага дзіцяці.

У выніку хлопчык ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Пад коламі аўтамабіля ў Добрушскім раёне загінуў хлопчык.
Фота: gomel.mvd.gov.by

ДАІ нагадвае бацькам, што важна кантраляваць малых дзяцей на вуліцы.

Маленькія дзеці могуць не разумець, дзе іх падсцерагае небяспека, таму нельга іх ні на хвіліну выпускаць з-пад увагі. Кіроўцам падчас руху заднім ходам варта быць максімальна асцярожнымі і ўважліва па чарзе глядзець у люстэркі задняга віду.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў