«BelPol»: Лідару АГП Мікалаю Казлову плануюць павялічыць тэрмін зняволення


Адміністрацыя Магілёўскай папраўчай калоніі № 15 працягвае ціск на палітычнага вязня, старшыню пазбаўленай рэгістрацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалая Казлова. Пра гэта паведамляе арганізацыя былых сілавікоў «BelPol».

Мікалай Казлоў.
Фота: Анатоль Лябедзька/Facebook

Як стала вядома ініцыятыве, апошнія два месяцы Мікалая Казлова ўтрымлівалі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ), пасля чаго перавялі ў штрафны ізалятар.

«Цяпер у дачыненні яго сфабрыкаваныя матэрыялы для ўзбуджэння крымінальнай справы паводле арт. 411 КК («Зацятае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі»). За здзяйсненне такога дзеяння прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў», – адзначаюць у «BelPol».

Паведамляецца, што суд у дачыненні лідара АГП плануюць правесці «ў таемным рэжыме».

«Адваката Мікалаю Казлову ніхто даваць не збіраецца, спасылаючыся на тое, што «абвінавачаны адмовіўся ад адваката». Дадатковы ціск на Казлова робіцца шляхам забароны на перадачы і атрыманне лістоў», – паведамілі ў арганізацыі.

Мікалай Казлоў 3 лістапада 2022 года быў прыгавораны да 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») за ўдзел у пратэсным маршы 23 жніўня 2020 года.

Hавiны
У Беларусі ліквідавалі Аб’яднаную грамадзянскую партыю
2023.08.15 15:13

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў