У Мёрах арыштавалі галоўнага ветэрынара раёну


На 3 содняў арыштавала суддзя Мёрскага раённага суда Ірына Яскевіч галоўнага ветэрынара раёну Аляксандра Кезіка.

Галоўны ветэрынарны доктар Мёрскага раёну Аляксандр Кезік.
Фота: Віцебская Вясна

Як адзначаюць праваабаронцы «Вясны», прычына арышту – падпіска на «экстрэмісцкія» медыі.

Паведамляецца, што на судзе Аляксандр Кезік прызнаў віну і не аспрэчваў факту падпіскі ў сацыяльнай сетцы «Instagram» на інфармацыйны рэсурс «Зеркало», які ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суддзя ўзяла да ўвагі факт прызнання віны, наяўнасць у «правапарушальніка» сталага месца працы і тое, што ў яго ёсць непаўналетняя дачка.

На падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП Аляксандр Кезік быў пакараны адміністратыўным арыштам на 3 содняў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў