Разбуральны ўраган у Мексіцы і інсталяцыя салідарнасці з закладнікамі ў Іерусасіліме. Здымкі тыдня


Наступствы разбуральнага ціхаакіянскага ўрагану ў Мексіцы, ратаванне параненых салдатаў на фронце ва Украіне, інсталяцыя ў падтрымку закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа. «Белсат» сабраў галоўныя фотоздымкі за тыдзень. 

Інсталяцыя, якая складаецца з 224 слупоў святла, устаноўлена муніцыпалітэтам Іерусаліму ля стадыёна «Тэдзі» ў знак салідарнасці з закладнікамі, выкрадзенымі палестынскімі баевікамі падчас нападу 7 кастрычніка. Па апошніх дадзеных Арміі абароны Ізраілю, у сектары Газа знаходзяцца не менш за 229 чалавек. Іерусалім, Ізраіль. 26 кастрычніка 2023 года.
Фота: Ahmad Gharabli / AFP / East News
Людзі збіраюцца сярод разбураных дамоў пасля ізраільскага авіяўдару па горадзе Газа, сектар Газа. 26 кастрычніка 2023 года.
Фота: Omar El-Qattaa / AFP / East News
Ціхаакіянскі ўраган «Отыс» набліжаецца да паўднёвага ўзбярэжжа Мексікі. Найбольш ад урагану пацярпеў курортны горад Акапулька (Acapulco de Juárez), дзе ўраган пакінуў пасля сябе разбураныя будынкі, заваленыя смеццем пляжы, вырваныя з коранем дрэвы. 24 кастрычніка 2023 года.
Фота: National Oceanic and Atmospheric Administration / AFP / East News
Медыкі пераносяць параненага ўкраінскага салдата ў машыну хуткай дапамогі падчас эвакуацыі ў Аўдзееўцы, Данецкая вобласць, Украіна. 24 кастрычніка 2023 года.
Фота: Ozge Elif Kizil / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Пашкоджаныя будынкі і зламаныя дрэвы бачныя пасля ўрагану «Отыс» у мексіканскім горадзе Чыльпансінга дэ лёс Брава (Chilpancingo de los Bravo), штат Герэра (Guerrero). Ураган стаў прычынай гібелі сама меней 30 чалавек, чацвёра лічацца зніклымі без вестак. Чыльпансінга дэ лёс Брава, Мексіка. 25 кастрычніка 2023 года.
Фота: Francisco Robles / AFP / East News
Палестынцы стаяць ў чарзе па ваду з апрасняльнай устаноўкі ва ўмовах дэфіцыту вады ў Газе, сектар Газа. 27 кастрычніка 2023 года.
Фота: Stringer / Reuters / Forum
Мужчына наведвае магілу свайго сына, вайскоўца Збройных сілаў Украіны, на Беркавецкіх могілках у Кіеве, Украіна. 26 кастрычніка 2023 года.
Фота: Белсат
Салдаты ваенна-паветраных сілаў Іспаніі назіраюць за знішчальнікам Eurofighter EF-2000 падчас вайсковых вучэнняў Ocean Sky 2023. Канарскія астравы, Іспанія. 25 кастрычніка 2023 года.
Фота: Borja Suarez / Reuters / Forum
Ізраільскія салдаты прысутнічаюць на пахаванні сяржанта Ям Гольдштэйн і яе бацькі Надава Гольдштэйна у кібуцы Шфаім (Shefayim). Ям і яе бацька былі забітыя баевікамі «Хамасу» 7 кастрычніка ў іх доме ў кібуцы Кфар-Аза недалёка ад мяжы з сектарам Газа. Мяркуецца, што астатнія члены сям’і знаходзяцца ў закладніках у Газе. Шфаім, Ізраіль.
Фота: Ariel Schalit / AP Photo / East News
Студэнты-валанцёры і будыйскія манахі збіраюць пластыкавыя адходы з каналізацыйнага канала, каб паказаць прыклад і навучыць людзей правільнай утылізацыі пластыка ў Пном-Пэнь (Phnom Penh), Камбоджа. 28 кастрычніка 2023 года.
Фота: Tang Chhin Sothy / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў