Аляксандра Дзямчука, дырэктара сельскага дома культуры ў аграгарадку Ахова, якога арыштавалі за абарону дубоў, асудзілі агулам на 30 содняў адміністратыўнага арышту. Міліцыянты склалі на яго яшчэ адзін пратакол і яго другі раз запар асудзілі, паведамляе Zerkalo.io.
Аляксандра Дзямчука затрымалі 22 снежня і пакаралі 15 соднямі арышту. Падставай для пакарання стала нібыта тое, што дырэктар сельскага Дому культуры перашкаджаў сілавікам.
28 снежня ў судзе Пінскага раёну адбыўся яшчэ адзін суд на Дзямчуком. Суддзя прызнаў дырэктара Дома культуры вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы») і прысудзіў яму яшчэ 15 содняў арышту.
Аляксандра Дзямчука затрымалі пасля таго як ён залез на дрэва і нібыта перашкаджаў іх спілу. Пасля гэтага камунальнікі пачалі знішчаць дрэвы.
Вяскоўцы выступалі супраць знішчэння дубоў на могілках, бо гэтым дрэвам па 200-300 гадоў. Дзямчук збіраў подпісы за іх захаванне.
СК belsat.eu