У Расеі заявілі, што вывезлі з Украіны ўжо больш за мільён чалавек


Начальнік Нацыянальнага цэнтру ўпраўлення абаронай РФ Міхаіл Мізінцаў заявіў, што ў Расею з Украіны «эвакуявалі» больш за мільён чалавек, у тым ліку 183 тыс. дзяцей, паведамляюць расейскія медыі.

Фота: slovoidilo.ua

«Нягледзячы на ​​створаныя Кіевам перашкоды, за мінулыя содні, без удзелу ўкраінскіх уладаў, з небяспечных раёнаў Украіны, Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі эвакуяваныя 16 480 чалавек, з іх – 3354 дзіцяці, а ўсяго з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі – ужо 1 002 429 чалавек, з якіх 183 168 дзяцей», – сказаў Мізінцаў.

Таксама ён сцвярджае, што нібыта больш за 2,75 млн замежнікаў і ўкраінцаў папрасілі эвакуяваць іх у Расею, у так званыя ДНР і ЛНР, а таксама на падкантрольныя расейскім вайскоўцам тэрыторыі Запарожскай, Мікалаеўскай, Харкаўскай і Херсонскай вобласцяў Украіны.

Паводле Мізінцава, цяпер у Расеі працуюць больш за 9,5 тыс. цалкам абсталяваных пунктаў часовага размяшчэння.

Раней украінскія ўлады неаднаразова паведамлялі аб фактах прымусовай дэпартацыі ў Расею ўкраінцаў, у тым ліку дзяцей без бацькоў. Пры гэтым украінцам выдаюць дакументы, якія забараняюць пакідаць расейскую тэрыторыю цягам двух гадоў. Таксама на захопленых расейцамі тэрыторыях украінцы праходзяць праз фільтрацыю.

Гісторыі
«Прайшлі праз фільтрацыю». Гісторыі ўцекачоў з Марыупалю
2022.04.14 21:04

АД belsat.eu

Стужка навінаў