У Беларусі пачаўся рост захворвальнасці на пнеўманію і рэспіраторныя інфекцыі


У Беларусі пачаўся сезонны рост захворвальнасці на пнеўманію і рэспіраторныя інфекцыі, зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі грыпу, больш за 140 выпадкаў адру, акрамя таго, нікуды не знік ковід. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарга ў паліклініцы Берасця, Беларусь.
Фота: Белсат

Нягледзячы на рост захворвальнасці на рэспіраторныя інфекцыі, казаць пра эпідэмію пакуль не выпадае, адзначыў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.

«З усіх хворых пераважаюць дзеці да 18 гадоў, на іх прыходзіцца больш за 58% выпадкаў», – сказаў адмысловец.

Паводле яго, на мінулым тыдні ў параўнанні з пазамінулым «адзначаўся таксама рост захворвальнасці на пнеўманіі»:

«У структуры захварэлых пераважае дарослае насельніцтва, болей за 75%. У 53% выпадкаў выяўленыя вірусы, у тым ліку SARS-CoV-2, які выклікае ковід, што сведчыць пра тое, што гэты вірус працягвае цыркуляваць і нікуды не сышоў».

На грып пакуль хварэюць у Беларусі мала, аднак ужо выяўленыя ўсе тры віды віруса, што ўлучаныя ў склад вакцынаў на гэты сезон.

Hавiны
НПЦ гігіены: большасць медычных масак беларускай вытворчасці не адпавядае нормам
2023.12.16 21:36

«На сёння ўсе пацверджаныя выпадкі зарэгістраваныя ў не прышчэпленых, што яшчэ раз падкрэслівае эфектыўнасць вакцынацыі і яе важнасць», – адзначыў Ігнатаў.

Ён звярнуў увагу, што яшчэ не позна прышчапіцца, у Беларусі даступныя шэсць розных вакцынаў розных вытворцаў з Расеі, Францыі і Нідэрландаў.

Hавiны
Пераплюне о-мікрон у заразнасці: які штам каронавіруса цыркулюе цяпер у Беларусі
2023.11.17 10:52

Прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама паведаміў, што «рэгіструюцца выпадкі захворвальнасці на адзёр»:

«На сёння – больш за 140 пацверджаных выпадкаў. Больш за палову выпадае на дзіцячае насельніцтва. Больш за 60% тых, у каго дыягназ пацверджаны, не прышчэпленыя. Захворвальнасць ахоплівае ўсе ўзроставыя кантынгенты: дзеці да года, да 18 гадоў, дарослыя, у тым ліку асобы старэйшыя за 70 гадоў».

Ігнатаў запэўніў, што «ва ўстановах аховы здароўя ў дастатковай колькасці маецца вакцына», і захады супраць адру даюць плён у Беларусі.

Пра 140 выпадкаў адру сёлета ў Беларусі напачатку снежня паведаміла Мінздароўя. У ведамстве тады наракалі, што распаўсюду хваробы спрыяе адмова бацькоў ад вакцынацыі сваіх дзяцей. Пры гэтым, як пісаў раней «Белсат», сёлета ў нашай краіне бракавала вакцынаў у дзяржаўных установах, а ў прыватных медычных цэнтрах яе наогул няма.

Разбор
Уся надзея на імунітэт? У Беларусі ўжо год не стае вакцыны ад адру
2023.12.05 15:14

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў