«Хамас» усё ж такі працягнуў адпускаць закладнікаў


Абмен закладнікаў, якіх захапіў «Хамас», на зняволеных у Ізраілі палестынцаў усё ж такі працягваецца. 25 кастрычніка вызвалена 13 ізраільцянаў, 4 грамадзяніна Тайланда і 39 палестынцаў, паведамляе Reuters.

Абмен палоннымі паміж «Хамас» і Ізраілем. Скрыншот: «Белсат». Крыніца: «Reuters»

«Хамас» перадаў 17 палонных Міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа позна ўвечары ў суботу, нягледзячы на заяву аб спыненні здзелкі па абмене.

6 з 13 вызваленых ізраільцянаў былі жанчынамі, а 7 – дзецьмі і падлеткамі.

«Вызваленыя закладнікі накіроўваюцца ў лякарні ў Ізраілі, дзе яны ўз’яднаюцца са сваімі семʼямі», – гаворыцца ў заяве Арміі абароны Ізраілю.

Ізраіль вызваліў 39 палестынцаў – шэсць жанчын і 33 непаўналетніх – з двух турмаў, паведаміла палестынскае інфармацыйнае агенцтва WAFA.

Абмен усё ж адбыўся з дапамогай пасярэдніцтва Егіпта, Катара і ЗША. Усяго на працягу чатырох дзён павінна быць вызвалена 50 закладнікаў, якія ўтрымліваюцца палестынскімі баевікамі і 150 зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў ізраільскіх турмах.

Hавiны
У вайне паміж Ізраілем і «Хамасам» пачалося чатырохдзённае замірэнне
2023.11.24 10:48

«Хамас» заявіў 25 лістапада, што адкладае выпуск закладнікаў, пакуль Ізраіль не выканае ўсе ўмовы перамірʼя, уключаючы абяцанне ўпусціць грузавікі з гуманітарнай дапамогай у Паўночную Газу.

Прэс-сакратар «Хамас» Усама Хамдан сказаў, што толькі 65 з 340 грузавікоў дапамогі, якія заехалі ў Газу з пятніцы, дасягнулі Паўночнай Газы, што было «менш за палову ад таго, на што пагадзіўся Ізраіль».

Армія Ізраілю заявіла, што арганізацыя Абʼяднаных Нацый і міжнародныя арганізацыі размяркоўваюць дапамогу ў сектары Газа. ААН паведаміла, што 61 грузавік даставіў дапамогу ў Паўночную Газу ў суботу. Там была ежа, вада і прадметы першай неабходнасці.

Аб’ектыў
43 беларусаў эвакуявалі з сектару Газа
2023.11.16 20:31

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў