Ва Украіну прыбылі вайскоўцы з Паўднёвай Асеціі. Расейцы вярбуюць і чальцоў «Хізбулы»


З’яўляюцца новыя звесткі пра тое, што Расея прыцягвае для вайны ва Украіне вайскоўцаў і нават тэрарыстаў з іншых краінаў.

Гэтак, 26 сакавіка з’явілася відэа з украінскага Мэлітопалю, на якім была бачная вайсковая тэхніка з асецінскім сцягам.

Перад гэтым прэзідэнт самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі Анатолій Бібілаў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа адпраўкі паўднёваасецінскіх вайскоўцаў ва Украіну, ваяваць на баку расейцаў.

Як піша РБК, на відэа – вайскоўцы чацвёртай базы РФ, дыслакаваныя ў Паўднёвай Асеціі. І ў ёй у якасці кантрактнікаў служаць у тым ліку жыхары самаабвешчанай рэспублікі.

«Хізбула» адкрыла вярбовачныя пункты

Пры гэтым паўднёвыя асеціны – не адзіная крыніца наймітаў для Расеі. Як піша «Новая газета», 25 сакавіка арабскі канал «Аль-Хадат» (Al-Hadath) паведаміў, што расейская ПВК Вагнэра правяла перамовы з шыіцкай тэрарыстычнай групоўкай «Хізбула» аб адпраўцы баевікоў ва Украіну. У выніку было вырашана даслаць 800 тэрарыстаў для вядзення баявых дзеянняў ва Украіне на баку расейцаў. Наём аднаго байца каштуе 1500 долараў за месяц.

За гэта, паводле звестак каналу, Расея абяцала «Хізбуле» і Ірану, які яе падтрымлівае, прэферэнцыі адносна буйных угодаў.

Адзначаецца, што «Хізбула» ўжо адкрыла вярбовачныя пункты на кантраляваных ёю тэрыторыях у Ліване і Сірыі. Баевікоў для вайны набіраюць сярод загартаваных у баях батальёнаў «Аль-Абас» і «Аль-Радван».

29 сакавіка ў Беларусь з Дамаску мусяць прыбыць 200 арабскіх баевікоў, якіх перакінуць ва Украіну.

Аналітыка
Вагнэраўцы і баевікі Асада. Як Расея спрабуе аднавіць людскія страты, панесеныя ва Украіне
2022.03.14 15:53

ПС belsat.eu

Стужка навінаў