Затрыманні, дроны, «Tinder». Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, які ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя падзеі апошніх тыдняў.

А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?

У Беларусі 23 студзеня прайшла чарговая хваля ператрусаў і допытаў, пад пераслед сілавікоў трапілі прынамсі 150 асобаў, не менш за 37 чалавек затрымалі. Хваля працягнулася і 24 студзеня. Выглядае, што прынамсі частка тых, да каго прыйшлі сілавікі, атрымлівалі дапамогу ад фондаў салідарнасці, праваабаронцаў і звычайных беларусаў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

15 лютага Беларусь пакіне сэрвіс для знаёмстваў у інтэрнэце «Tinder». Адбудзецца гэта адразу пасля Дня святога Валянціна. Так што пашукаць сабе пару перад Днём закаханых яшчэ паспееце, але што пасля? Паспрабавалі разабрацца.

Новыя правяранні паштовых адпраўленняў, уведзеных уладамі Беларусі дзеля пошуку дронаў, у выніку б’юць па беларусах, якім скіраваныя пасылкі. Да таго ж могуць узнікнуць затрыманні і ў часе дастаўкі пасылак. Пра гэта ў размове з нашымі карэспандэнтамі апавялі работнікі беларускіх транспартавых кампаніяў.

Улады Беларусі на афіцыйным узроўні прызадумаліся, як скараціць адток кадраў з краіны і стымуляваць беларусаў, якія з’ехалі за мяжу, пераводзіць на радзіму грошы. Пра гэта гаворыцца ў Канцэпцыі міграцыйнай палітыкі на 2024–2028 гады. Разам з экспертамі мы разбіраліся, што азначае гэты дакумент і якія эканамічныя ды палітычныя механізмы можа ўжыць дзяржава для яго рэалізацыі.

Для беларусаў, якія жывуць за мяжою, падчас чарговых выбараў не будуць стварацца участкі для галасавання, але яны могуць прагаласаваць, прыехаўшы ў краіну. Тыя, хто не мае рэгістрацыі на Радзіме, змогуць узяць удзел у галасаванні на на асобным участку, які для іх вылучылі ў Менску. Пра гэта заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

 

 

Стужка навінаў