З пачатку 2023 года ў Менску заведзеныя 14 крымінальных справаў за «глумленне з дзяржаўных сімвалаў»


За амаль 8 месяцаў 2023 года ў Менску было адкрыта 14 крымінальных справаў па фактах «глумлення з дзяржаўных сімвалаў», паведамляе Следчы камітэт.

Государственный флаг Беларуси, красно-зеленый флаг
Беларускі дзяржаўны сцяг. Менск, Беларусь. 20 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Самаму малодшаму з затрыманых – 16 гадоў, найстарэйшаму – 52 гады.

Адзін з апошніх інцыдэнтаў адбыўся 31 ліпеня – 26-гадовы мужчына, які прыехаў з Магілёва ў Менск, убачыў будынак аднаго са сталічных інтэрнатаў, на фасадзе якога быў дзяржаўны сцяг. Ён сарваў з флагштока чырвона-зялёны сцяг, зламаўшы дрэўка, і панёс яго з сабой.

Пазней мужчыну затрымалі міліцыянты. Следчы камітэт сцвярджае, што мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення.

Паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу Беларусі, глумленне з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герб, сцяг, гімн) караецца штрафам ці папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, ці арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Hавiны
У Менску за глумленне з дзяржаўнага сцяга затрыманы замежнік
2023.06.21 11:05

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў